Камунальнікі Віцебскай вобласці гатовыя да сустрэчы з сапраўднай зімой

7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Камунальнікі Віцебскай вобласці гатовыя да сустрэчы з сапраўднай зімой - са снегападамі і галалёдам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інвестыцый і камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці Святлана Ляцяга. Па-сапраўднаму зімовы надвор'е з маразамі і снегам сіноптыкі абяцаюць ужо на наступных выхадных. Да яго сустрэчы работнікі камунальнай гаспадаркі самага паўночнага рэгіёну краіны ўжо цалкам падрыхтаваліся. Так, па першым патрабаванні на вуліцы могуць выйсці 38 пескаразбрадвальнікаў і пескаразмяркоўвальнікаў, звыш 150 адзінак снегаўборачнай тэхнікі (камбінаваныя дарожныя машыны, трактары са шчоткай, грэйдары, бульдозеры), каля 60 снегазборшчыкаў і 105 машын для вывазу снегу. Агульная забяспечанасць тэхнікай складае каля 80%. Акрамя таго, нарыхтавана 33,5 тыс.т пескасолевай сумесі. Па меры неабходнасці гэты запас будзе папаўняцца. Усяго сёлета на набыццё тэхнікі для ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі камунальнымі прадпрыемствамі рэгіёну за кошт бюджэтных сродкаў было накіравана каля Br6 млрд.-0-