Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі адкрывае вясенне-летні сезон

Комплекс культурно-массового отдыха им.Советской Армии открывает весенне-летний сезон

Наступленне цёплых, ясных вясновых дзён проста абавязвае выбрацца на шпацыр з роднымі і сябрамі. І нідзе юная вясна так не квітнее і не праяўляе сябе, як на прыродзе ў кампаніі свежага паветра і сонечных прамянёў. Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі запрашае віцяблян адцягнуцца ад гарадской мітусні і прагуляцца па ціхіх паркавых алеях у кампаніі блізкіх. Фотаапарат можа вельмі спатрэбіцца.

Пункт пракату спартыўнага інвентару прапануе вяснова-летні асартымент, які падыдзе як для дарослых, так і для дзяцей і падлеткаў: ровары, самакаты, скейтборды і ролікавыя канькі з абаронай, настольны тэніс, бадмінтон, дартс, футбольныя і валейбольныя мячы. Для аматараў больш спакойнага адпачынку маюцца шашкі, шахматы, даміно.

Як часам бывае, адной прагулкі на свежым паветры дастаткова, каб пазбавіцца ад «авітамінознай» стомленасці і дрэннага настрою.

Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі працуе штодня з 10.00 да 17.00. Уваход вольны.

Даведкі па тэлефоне 56-23-75, 56-23-76.

Аддзел рэкламы

ГУ «Цэнтр культуры „Віцебск“»

Тэл. 37-22-92