Комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні работы са зваротамі грамадзян будзе распрацаваны па выніках маніторынгу
24 жніўня, Чашнікі /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі па выніках маніторынгу работы органаў мясцовай улады мае намер прапанаваць комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні арганізацыі работы са зваротамі грамадзян. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, які ў Чашніках праводзіў асабісты прыём грамадзян.
Валерый Міцкевіч не выключыў, што мерапрыемствы могуць мець заканадаўчы характар.
Маніторынг работы органаў мясцовай улады са зваротамі грамадзян, трэці этап якога праходзіць цяпер у краіне, ужо паказаў сваю высокую эфектыўнасць, дадаў Валерый Міцкевіч. "Ён паказаў, што ў краіне выбудавана дастаткова эфектыўная вертыкаль улады, якая дазваляе кантраляваць работу чыноўнікаў і кампетэнтна вырашаць праблемы людзей", - сказаў ён.-0-