Комплекс спецмероприяццяў «Арсенал» пройдзе ў Віцебскай вобласці
З 24 па 28 лютага на тэрыторыі Беларусі пройдзе комплекс спецмерапрыемстваў «Арсенал». Як звычайна, яго мэтай з'яўляецца прадухіленне і спыненне правапарушэнняў і злачынстваў, здзейсненых з ужываннем зброі, а таксама выманне з абароту незаконна захоўваемай зброі і боепрыпасаў.
У аддзеле ўнутраных спраў Першамайскага раёна Віцебска яшчэ раз нагадалі, што за незаконнае захоўванне, транспарціроўку, рэалізацыю і выраб зброі прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Але ў выпадку добраахвотнага ўчынення чалавек не нясе пакарання. Таму калі ў вас, вашых блізкіх ці сваякоў маецца незарэгістраваная зброя, здайце яе ў тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў.
Таксама, калі ў вас ёсць інфармацыя пра людзей, якія незаконна захоўваюць зброю альбо займаюцца незаконнымі раскопкамі ў месцах баёў, паведаміце пра гэта ў АУС Першамайскага раёна Віцебска па тэлефонах: 27 0996, 102 або 27 1810.
Кацярына Князева, "Віцебскія весці"