Комплекс будынкаў у гістарычным цэнтры Віцебска выставяць на аўкцыён
Гаворка ідзе пра пяць капітальных будынкаў у квартале, які ў пачатку XIX стагоддзя адносіўся да першага адміністрацыйнага раёна Віцебска. Іх агульная плошча складае 2298 кв.м. Два будынкі з гэтага комплексу з'яўляюцца помнікамі архітэктуры XIX-XX стагоддзяў. Будынкі добра захаваліся і ўяўляюць яркі прыклад забудовы стылю "класіцызм".
Рэалізаваць усе аб'екты нерухомасці плануюць бліжэй да канца года - працэс працяглы, паколькі ацэнка помнікаў архітэктуры праводзіцца не ў самім Віцебску, а ў Мінску. "Пры разліку кошту аб'ектаў нерухомасці ўлічваецца іх размяшчэнне. Увесь комплекс будынкаў знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, дзе адзін квадратны метр каштуе $530. Калі арыентавацца на гэта значэнне, будынкі могуць прадаць за $1 млн 218 тыс. Аднак канечная цана будынкаў на Суворава, 30, можа змяніцца ў меншы або большы бок", - адзначылі ў аддзеле па маёмасці ўпраўлення эканомікі Віцебскага гарвыканкама.
Комплекс з пяці будынкаў (два адміністрацыйныя будынкі і гаражы) пабудавалі ў 1917 годзе. Да восені 2020 года на гэтай тэрыторыі размяшчаўся аддзел унутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. Два гады таму праваахоўнікі пераехалі з вул.Суворава на вул.Тэрэшкавай. Два месяцы таму будынкі былі перададзены ў камунальную ўласнасць горада.