Комплексны мэдычны агляд удзельнікаў ВАВ завершыцца ў Віцебскай вобласці да 1 красавіка

22 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Комплексны медыцынскі агляд інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны завершыцца ў Віцебскай вобласці да 1 красавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Сяргей Цыркін. У ходзе аглядаў, якія праводзяцца ў паліклініках, распрацоўваюцца індывідуальныя праграмы медыцынскай рэабілітацыі, што рэгламентуюць мерапрыемствы медыцынскага, лекавага, санаторна-курортнага забеспячэння, а таксама зубапратэзавання і слыхапратэзавання. Пры неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя. Для паляпшэння стацыянарнага абслугоўвання ветэранаў у бальніцах вобласці выдзелена 207 палат для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны на 467 ложкаў. У Віцебскай вобласці паводле даных на пачатак бягучага года пражывалі 6735 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У 2009 годзе 26 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і сем'яў загінулых палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, 400 чалавек атрымалі дапамогу ў рамонце дамоў, кватэр, надворных пабудоў. У вобласці цалкам вырашаны пытанні тэлефанізацыі жылля ветэранаў.-0-