Летам кандуктарамі, прадаўцамі і ахоўнікамі ў Віцебску будуць працаваць студэнты і навучэнцы старэйшых класаў

Кондукторами, продавцами и охранниками будут работать летом студенты и старшеклассники Витебска

Студэнтам і старшакласнікам Віцебска падчас летніх канікул прапануюць папрацаваць кандуктарамі, прадаўцамі, ахоўнікамі, прыбіральшчыкамі памяшканняў, грузчыкамі і кухоннымі работнікамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Садзейнічанне моладзі ў падборы вакантных рабочых месцаў аказвае гарадская служба занятасці. Летам колькасць вакансій, як правіла, павялічваецца. Найбольш актыўна бяруць на працу старшакласнікаў і студэнтаў СААТ "Марка" і Віцебскае трамвайна-тралейбуснае кіраванне. У першым выпадку маладыя людзі працуюць у часовых гандлёвых кропках і летніх кафэ, а ў другім - асвойваюць азы прафесіі кандуктара.

"Прадпрыемствы, якія прымаюць на часовую працу навучэнскую моладзь, кампенсуюць затраты на арганізацыю рабочых месцаў з уласных сродкаў. Выдаткі бюджэтных арганізацый фінансуюцца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва", - падкрэслілі спецыялісты.

Грашовыя сродкі накіроўваюцца на набыццё спецадзення, інвентару, інструментаў, матэрыялаў, бланкаў працоўных кніжак, а таксама выплату заработнай платы. Актыўнымі арганізатарамі часовай працоўнай занятасці моладзі з'яўляюцца аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў, ВНУ, каледжы, ліцэі. Яны прапануюць школьнікам і навучэнскай моладзі работы па добраўпарадкаванні тэрыторый навучальных устаноў, рамонце школьнай мэблі, арганізуюць брыгады па рамонце памяшканняў, пашыве мяккага інвентару.

БЕЛТА