Канферэнцыя жанчын-прадпрымальніц у Віцебску стала адкрытым дыялогам прадстаўнікоў бізнесу і ўлады

Конференция женщин-предпринимательниц в Витебске стала открытым диалогом представителей бизнеса и власти
Другі раз у Віцебску праходзіць бізнес-канферэнцыя «Субкантрактацыя праз пабудову камунікацый і кааперацый. Нефармальная адукацыя жанчын-прадпрымальніц». Яе мэта – наладжванне камунікацый на міжнародным узроўні, міжнародная практыка арганізацыі вытворчасці з апорай на кааперацыйнае ўзаемадзеянне малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, папулярызацыя і развіццё жаночага прадпрымальніцтва, распрацоўка і прымяненне мер па стымуляванні жаночай актыўнасці.
Удзел у канферэнцыі прыняло кіраўніцтва Віцебскай вобласці і Беларускага саюза жанчын, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва Рэспубліканскага фонду фінансавай падтрымкі, прадстаўнікі Тульскай рэгіянальнай арганізацыі «Клуб жанчын-прадпрымальніц», гандлёва-прамысловай палаты Пскоўскай вобласці, а таксама дэлегацыі жанчын-прадпрымальніц з Беларусі і Расіі – больш за сто ўдзельнікаў.

Намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Таццяна Бранцэвіч на пленарным пасяджэнні адзначыла важнасць кансалідацыі і сяброўскіх адносін паміж бізнес-партнёрамі Беларусі і Расіі, магчымасць рэалізаваць тыя задачы ў галіне эканомікі, якія стаяць перад дзвюма дзяржавамі.

Для таго, каб партнёрскія сувязі былі наладжаны, неабходна пашырыць міжнароднае інфармацыйнае ўзаемадзеянне. Гэта рашэнне падтрымалі госці з Тулы і Пскова.

Па словах спецыялістаў, назрэла пытанне аб праблемах, якія ўзнікаюць у выніку так званай «бізнес-цішыні» прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Важна, каб прадстаўнікі сярэдняга і буйнога бізнесу адкрыта выходзілі на кантакт адзін з адным, прапаноўвалі сваю прадукцыю, рэалізоўвалі сумесныя праекты, якія дазволяць вывесці ўзаемную вытворчасць і збыт прадукцыі на новы ўзровень. У працяг гэтай тэмы прагучаў наглядны прыклад. Для вырабу дэталяў у машынабудаўнічай галіне была неабходная маленькая гумка. Здавалася б, гэта найпрасцейшы матэрыял, які вырабіць і перадаць на патрэбы прадпрыемства не складае працы, але ва ўмовах «бізнес-цішыні» некаторы час яго закуплялі ў Швейцарыі.


Старшыня Тульскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі садзейніцтваіі развіцці бізнесу «Клуб жанчын-прадпрымальніц» Святлана Кайдарава распавяла пра развіццё жаночага прадпрымальніцтва ў Расіі, а таксама ацаніла высокі ўзровень падтрымкі ўладамі ў Беларусі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

- Вельмі значна бачыць сёння канструктыўны дыялог і ўзаемаразуменне прадстаўнікоў улады і жанчын-прадпрымальніц. Жаночыя грамадскія арганізацыі і ў Расіі, і ў Беларусі з'яўляюцца добрымі пляцоўкамі, на якіх сустракаюцца жанчыны і дзеляцца сваім вопытам, знаходзяць адказы на складаныя пытанні, - падкрэсліла Святлана Кайдарава.
Госця распавяла, што ў Расіі на дастатковым узроўні прасоўваецца дыялог бізнесу і ўлады. Нярэдка праводзяцца бізнес-сняданкі, і ў нефармальным фармаце абодва бакі разбіраюць праблемныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння.

Нямала было сказана пра дзяржаўную фінансавую, маёмасную, інфармацыйную падтрымку ў Беларусі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У ходзе работы канферэнцыі было заслухана выступленне генеральнага дырэктара Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пятра Арушаньянца па рабоце Фонду ў сферы садзейнічання вытворчай кааперацыі.

Прадстаўнікі ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» распавялі ўдзельніцам пра праграмы і прапановы банкаў па развіцці і падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі прадпрымальніцкую дзейнасць ажыццяўляюць каля 57 тысяч жанчын - 31 працэнт ад усёй колькасці ІП. Прафесійнае развіццё актыўныя дзейныя жанчыны знаходзяць у ахове здароўя, адукацыі, фінансах, гандлі і паслугах. У нашай краіне строга выконваецца прынцып гендэрнай роўнасці.Удзельнікі канферэнцыі правялі b2b перамовы, наведалі прадпрыемствы малога бізнесу, прынялі ўдзел у святочнай праграме фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
Таксама на бізнес-канферэнцыі прайшоў круглы стол з удзелам кіраўніцтва і членаў Беларускага саюза жанчын, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні крыла жанчын-прадпрымальніц. Яго ўзначаліла віцяблянка Алена Прахорава.
Арганізатарамі форуму выступілі камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкакома, Віцебскі гарвыканкам, Беларускі саюз жанчын, абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

"Віцьбічы"