Канюк: чым мацнейшая мяжа, тым спакайней жыццё грамадзян
Чым мацнейшая граніца, тым спакайнейшае жыццё грамадзян. Такой думкай
падзяліўся сёння ў Віцебску з журналістамі генеральны пракурор Беларусі
Аляксандр Канюк, які прыняў удзел у пасяджэнні абласной камісіі па
пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.
"Пагранічная бяспека краіны - адна з прыярытэтных тэм пракурорскага нагляду. Для нас гэта вельмі важнае пытанне, і не толькі ў частцы кантролю над тым, як мясцовыя ўлады выконваюць закон аб граніцы. Павінна існаваць цесная сувязь пракурораў з органамі кіравання для арганізацыі эфектыўнай работы па ўзмацненні граніцы, - сказаў Аляксандр Канюк. - Тое, што адбываецца цяпер у Еўропе, тычыцца і нас. І чым мацнейшая будзе беларуская граніца, тым спакайней нам будзе жыць".
На пасяджэнні, у рабоце якога прыняў удзел старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў, падведзены вынікі работы па выкананні задач забеспячэння пагранічнай бяспекі на тэрыторыі рэгіёну ў 2015 годзе і намечаны першачарговыя задачы на 2016-ы.