Канкрэтныя адказы будуць дадзены на ўсе паступіўшыя ў ходзе прыёму грамадзян пытанні - Б.Батура

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура сёння правёў прыём грамадзян у Полацкім гарадскім выканаўчым камітэце. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Сакратарыята Савета Рэспублікі. "У ходзе прыёму абмяркоўваліся пытанні аховы здароўя і сацыяльнай абароны асобных катэгорый насельніцтва, у прыватнасці, некаторыя аспекты аказання медыцынскай дапамогі. Зварот аднаго з наведвальнікаў датычыўся пенсійнага забеспячэння інвалідаў. Былі таксама разгледжаны пытанні законнасці і абгрунтаванасці судовых рашэнняў, вынесеных па спрэчцы аб пагашэнні запазычанасці за кошт паручальнікаў пры атрыманні адным са жыхароў Полацка крэдыту на набыццё кватэры", - распавялі ва ўпраўленні. Барыс Батура запэўніў грамадзян у тым, што на іх звароты будуць дадзены канкрэтныя адказы. Па выніках асабістага прыёму наведвальнікаў службовыя асобы Полацка атрымалі адпаведныя заданні па вырашэнні праблемных пытанняў. -0-