Канкурэнцыя на выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў складзе 1,8 кандыдата на мандат
Акрэсныя выбаркамы адмовілі ў рэгістрацыі 14 прэтэндентам, яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат адклікаў пададзеную заяву. Асноўнай прычынай зняцця з выбарчай дыстанцыі стала прадстаўленне ў дэкларацыі неадпаведных рэчаіснасці звестак, якія маюць істотны характар. У параўнанні з кампаніяй 2014 года колькасць адмоваў у рэгістрацыі скарацілася: калі сёння не пераадолелі рэгістрацыйны бар'ер каля 11% прэтэндэнтаў, то на папярэдніх выбарах - больш за 14%. Усе шэсць палітычных партый, якія прэтэндуюць на месцы ў абласным Савеце дэпутатаў, захавалі сваіх прадстаўнікоў у барацьбе за мандаты, але агульная іх колькасць паменшылася, у якасці кандыдата працягваюць кампанію 42 грамадзяніна. Найбольшая колькасць з іх у актыве абласной арганізацыі ЛДП - 26 чалавек.
Акрамя таго, па пяць кандыдатаў вылучаны ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі, тры - ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, два - ад КПБ і адзін - ад БНФ. З дэпутатаў дзеючага склікання паўторна ідуць на выбары 30 чалавек. У ліку кандыдатаў 27 жанчын, два маладыя чалавекі, а таксама адзін грамадзянін Расійскай Федэрацыі.
Па сферах дзейнасці сярод патэнцыйных дэпутатаў прэтэндуюць прадстаўнікі прамысловасці, транспарту і будаўніцтва (24,3%), а таксама адукацыі, культуры, навукі і будаўніцтва (21,5%). Працягваюць выбарчую кампанію 9 прадпрымальнікаў, 3 непрацуючыя грамадзяніна і 9 пенсіянераў. Усяго на выбарах 18 лютага ў Віцебскі абласны Савет трэба выбраць 60 дэпутатаў.
БЕЛТА.