Конкурс духавых аркестраў упершыню пройдзе ў Віцебскай вобласці
Абласны конкурс духавых аркестраў упершыню пройдзе на Віцебшчыне.
Яго ініцыятарам і арганізатарам выступіў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Як растлумачыў галоўны дырыжор АМЦНТ Яўген Восіпавіч, конкурс праводзіцца з мэтай захавання традыцыйнай музычнай культуры, павышэння прафесійнага майстэрства выканаўцаў.
Творчае спаборніцтва пад назвай «Гучаць аркестры над Дзвiною i Дняпром» праходзіць сярод духавых і аркестраў народных інструментаў, дзіцячых і дарослых. У сувязі з эпідсітуацыяй конкурс абвешчаны ў анлайн-фармаце. Удзельнікам неабходна да 18 снежня даслаць відэазапісы двух разнапланавых нумароў.