Конкурс выканаўцаў «Віцебск» з'яўляецца адным з наймацнейшых у Еўропе — М.Дунаеўскі
16 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Максім Дунаеўскі перакананы, што конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" з'яўляецца адным з наймацнейшых не толькі ў СНД, але і ў Еўропе. Аб гэтым вядомы кампазітар, народны артыст Расіі, старшыня журы 21-га Міжнароднага конкурсу заявіў сёння, уручаючы Гран-пры конкурсу македонскаму выканаўцу Бабану Мойсоўскаму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Да мяне прыйшла журбота, таму што сёння, з заканчэннем конкурсу, даводзіцца развітвацца з вельмі таленавітымі выканаўцамі - нашымі конкурсантамі. Я працаваў на многіх конкурсах як член журы і магу з усёй упэўненасцю сказаць, што гэта самы моцны конкурс не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў Еўропе, таму што ў ім прымаюць удзел прафесіяналы", - падкрэсліў ён.
Старшыня журы пажадаў конкурсантам не супакойвацца на дасягнутым і працягваць працаваць, толькі тады можа прыйсці поспех.-0-