Конкурс юных экскурсаводаў па мясцінах партызанскай славы абвешчаны ў Віцебскай вобласці

29 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Конкурс юных экскурсаводаў па мясцінах партызанскай славы абвешчаны сярод навучэнцаў старэйшых класаў Віцебскай вобласці. Заснавальнікамі конкурсу, прымеркаванага да 65-годдзя Вялікай Перамогі, сталі ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, упраўленне культуры аблвыканкама і Віцебскае аддзяленне Беларускага фонду міру, расказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласнога фонду Зоя Крот. Галоўная мэта гэтага незвычайнага конкурсу - садзейнічаць наладжванню кантактаў паміж школьнікамі, якія цікавяцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, падтрымка школьных гісторыка-краязнаўчых і мемарыяльных музеяў. Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым - завочным - рабяты прадставяць аглядныя і тэматычныя экскурсіі па сваіх музеях. Пераможцы гэтага этапу стануць удзельнікамі другога, вочнага тура, які арганізатары назвалі "Экскурсійны марафон". Ён пройдзе ў Віцебску 11-12 мая. Удзельнікам конкурсу за дзве гадзіны трэба будзе прыдумаць і распрацаваць маршрут экскурсіі па мясцінах, звязаных з гісторыяй партызанскага руху на Віцебшчыне і Героем Савецкага Саюза Мінаем Шмыровым. Трэці тур вочнага этапу - віктарына - закліканы прадэманстраваць уменне юных экскурсаводаў валодаць тэрміналогіяй. Заахвочваннем для ўсіх удзельнікаў заключнага этапу конкурсу і іх педагогаў-арганізатараў стане турыстычная паездка па маршруце "Віцебск - гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", якую арганізуе Віцебскае аддзяленне Беларускага фонду міру.-0-