Конкурс "Каралева Вясна - 2017" стартуе акцыяй для дзіцячага дома Віцебска
"Афіцыйна рэгіянальны этап конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2017" стартуе 24 лютага. У ходзе падрыхтоўкі да фінальнага шоў у нас запланавана сацыяльная акцыя для выхаванцаў дзіцячага дома Віцебска. Дзеці 12-14 гадоў разам з нашымі цудоўнымі ўдзельніцамі весела правядуць час. Віцебскія клубы "Кольт" і "Тарзан" падрыхтавалі для іх забавы: вяровачны гарадок і лазертаг. А затым дзяцей чакае чаяванне са смачнай выпечкай, якую прыгатуюць удзельніцы конкурсу", - растлумачыў Вячаслаў Хрол.
У сёлетнім спаборніцтве ўдзельнічаюць 12 прадстаўніц пяці ВНУ вобласці: больш за ўсё студэнтак з "кавальні мадэльных кадраў" - Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта (5), тры прыгажуні - з Віцебскага дзяржуніверсітэта ім. П. Машэрава, дзве - з ветэрынарнай акадэміі і па адной - з Полацкага дзяржуніверсітэта і філіяла міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО".
Акрамя рэпетыцый, здымак візітовак іх чакае яшчэ прафесійная фотасесія і ўдзел у эфіры перадачы "Вечаровы Віцебск" на абласным тэлеканале. А таксама ўпершыню за ўсю гісторыю конкурсу будзе паказана тэлеверсія фінальнага шоў рэгіянальнага этапу - па тэлеканале "Скіф". Арганізатарамі рэгіянальнага конкурсу "Каралева вясна - 2017" выступаюць Віцебскі абкам БРСМ, ВДТУ і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Кацярына Князева - БЕЛТА.