Абвешчаны конкурс на стварэнне гімна горада ў Віцебску
11 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Конкурс на стварэнне гімна горада абвешчаны ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама.
Конкурс з'яўляецца адкрытым. Прыняць у ім удзел могуць як асобныя аўтары, так і творчыя калектывы. На суд журы ім неабходна прадставіць тэкст гімна на беларускай мове (не больш за чатыры строфы, адна з якіх прыпеў) і ноты. Акрамя таго, твор працы абавязкова павінен быць пазначаны дэвізам і змяшчаць звесткі аб аўтару.
Удзельнікам трэба будзе стварыць запамінальны, патрыятычны, урачысты твор, які адлюстроўвае індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць Віцебска. Пераможцам стане аўтар, які максімальна поўна зможа ўвасобіць гэту задачу, падкрэслілі ў гарвыканкаме.
Усе творы прымаюцца да 30 верасня гэтага года. Вынікі конкурсу будуць падведзены на працягу месяца і абвешчаны ў пачатку лістапада. У выпадку адсутнасці пераможцы будзе праводзіцца другі тур.-0-