Конкурс на стварэнне гімна Віцебска працягнуты да канца года

3 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Другі тур конкурсу на стварэнне гімна Віцебска стартуе ў лістападзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Віцебскага гарвыканкама. Ніводная з 23 работ, дасланых для ўдзелу ў першым туры конкурсу ад аўтараў з Віцебскага, Сенненскага, Лёзненскага раёнаў, Віцебска, Мінска, Наваполацка і Санкт-Пецярбурга (Расія), не змагла заваяваць безумоўныя сімпатыі членаў журы. Другі тур працягнецца да канца года. Да ўдзелу ў ім плануецца прыцягнуць не толькі аўтараў, якія ўжо паспрабавалі свае сілы, але і творчую інтэлігенцыю, юных музыкантаў і літаратараў. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам неабходна стварыць запамінальны, патрыятычны, урачысты твор, які адлюстроўвае індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць Віцебска. На разгляд журы можна прадставіць тэкст на беларускай мове, музыку або гатовы гімн (тэкст і ноты), пазначаны дэвізам і які змяшчае звесткі аб аўтару. Арганізатарам конкурсу выступае Віцебскі гарвыканкам.-0-