Конкурс песні "Віцебск-2009" адкрывае яркія імёны - Роза Рымбаева
10 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009" адкрывае яркія імёны на сучаснай эстрадзе. Такі пункт гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказала член журы конкурсу, народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.
"Віцебскі конкурс з'яўляецца, мабыць, адзіным на прасторы СНД, дзе цэніцца вакальнае майстэрства выканаўцы, а не яго шоў", - лічыць Роза Рымбаева. На яе думку, цяперашні склад конкурсантаў вельмі моцны, і журы трэба будзе няпростая праца, каб вызначыць найгоднейшага.
Роза Рымбаева другі раз прыехала на "Славянскі базар у Віцебску" і другі раз з'яўляецца членам журы вакальнага конкурсу. -0-