Конкурс сэлфі з беларускай вышыванкай абвесціў БРСМ да Дня Незалежнасці
Тэрміны яго правядзення з 15 чэрвеня па 2 ліпеня, падачы конкурсных работ – да 24 чэрвеня ўключна.
Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца навучэнцы, студэнты, працуючая моладзь, актыў БРСМ, лідары маладзёжных аб'яднанняў, прадстаўнікі спартыўнай, творчай, навуковай моладзі – усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 31 года.
На конкурс прымаюцца сэлфі і традыцыйныя фота ў намінацыях «Фота малога ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы», «Мая сям'я ў вышыванцы», «Дзяўчаты ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы». Але звярніце ўвагу: сэлфі павінны быць апублікаваны ў Instagram з указаннем усіх хэштэгаў: #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #деньвышиванки, #дзеньвышыванкi, #БРСМВО, #МолодежьВитебщины.
Як паведамілі ў абкаме БРСМ, да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца і фотаздымкі людзей з прадметамі, упрыгожанымі беларускім арнаментам (у адзенні, аксэсуарах і г.д.).
З поўнымі правіламі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце БРСМ.