Конкурс сярод маладых вучоных і спецыялістаў на прэміі Віцебскага аблвыканкама абвешчаны ў рэгіёне

Конкурс среди молодых ученых и специалистов на премии Витебского облисполкома объявлен в регионе

Адкрыты абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам абвешчаны ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Віцебскага аблвыканкама. Штогадовы конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных і спецыялістаў, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: "Фундаментальныя даследаванні" (тры прэміі) і "Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі" (чатыры прэміі, у тым ліку адна – за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беражлівасці). Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, вучоныя без ступені – да 30 гадоў, якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай працы.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 снежня 2012 года.

Інструкцыя аб парадку правядзення штогадовага адкрытага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам