Конкурс «Стартапы горада Віцебска» прызначаны дапамагчы пачаткоўцам прадпрымальнікам

Конкурс «Стартапы города Витебска» призван помочь начинающим предпринимателям

Стартап – гэта праект, які знаходзіцца на стадыі развіцця або даследавання перспектыўных рынкаў. Любая ідэя спачатку павінна набыць форму і напаўненне, толькі тады яна зможа ўвасобіцца ў рэальнасць. Аднак далёка не ўсе ўяўляюць, што трэба для таго, каб праект ператварыўся ў паспяховы бізнес. Менавіта таму і прыйшло рашэнне правесці гарадскі конкурс стартапаў, арганізатарамі якога выступаюць Віцебскі гарвыканкам, Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў і інфармацыйна-кансалтынгавая асацыяцыя «Горад Віцебск і Кампанія».

Як адзначыў ініцыятар конкурсу Андрэй Лапін, каб пачаць сваю справу, многім не хапае элементарнага: інфармацыі. Куды пайсці? Як вызначыцца з назвай прадпрыемства і асноўным відам дзейнасці? Дзе знайсці спецыялістаў? Таму важна стварыць алгарытм дзеянняў рэалізацыі праекта. Дапамогуць у гэтым і прыцягнутыя бізнес-кансультанты і эксперты, а таксама блогі, дзе прадпрымальнікі змогуць падзяліцца сваімі напрацоўкамі.

Каб стаць удзельнікам конкурсу, трэба зайсці на сайт «Стартапы Віцебска» і зарэгістравацца ў адным з раздзелаў: «Спецыялісты», «Ідэі» або «Праекты». Працягнецца да мая бягучага года. У выніку будуць названы імёны пераможцаў, у якіх у руках апынуцца не толькі ўзнагароды, але і гатовыя да ўвасаблення праекты. Астатняе будзе залежаць ад матывацыі і жадання самога пачынаючага бізнесмена.

Вольга МАСЛОЎСКАЯ, «Віцебскі рабочы».