Конкурс сувеніраў да свята "Александрыя збірае сяброў" ("Купалле")

Конкурс сувениров к празднику "Александрия собирает друзей" ("Купалье")

Пастаянна дзеючы арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні свята ”Купалле“ (”Александрыя збірае сяброў“) 26 лютага 2013 г. зацвердзіў Палажэнне аб конкурсе на лепшы сувенір – сімвал свята ”Купалле“ (”Александрыя збірае сяброў“).

Мэта конкурсу – папулярызацыя свята ”Купалле“ (”Александрыя збірае сяброў“), выяўленне і заахвочванне арганізацый і майстроў Рэспублікі Беларусь – вытворцаў сувенірнай прадукцыі, насычэнне мерапрыемстваў, звязаных са святам ”Купалле“, якаснай, даступнай па цане сувенірнай прадукцыяй.
Конкурс з'яўляецца адкрытым. У ім могуць прымаць удзел фізічныя і юрыдычныя асобы, аб'яднанні юрыдычных асоб, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях, у залежнасці ад матэрыялу, з якога выраблены сувенір: саломка, дрэва, бяста; шкло, метал; гліна, гіпс, кераміка; тканіна, скура, футра, пап'е-машэ; камень і іншы матэрыял.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце www.cci.by.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у Беларускую гандлёва-прамысловую палату да 15 красавіка 2013 г.: запоўненую заяўку на ўдзел (прыкладаецца); інфармацыйны ліст; узор сувенірнай прадукцыі. Кожны ўдзельнік мае права падаць на конкурс не больш за тры сувеніры ў кожнай катэгорыі.
З 15 красавіка па 1 мая 2013 г. будзе арганізавана праца конкурснай камісіі, у выніку якой і будзе вызначаны пераможца конкурсу ў кожнай катэгорыі.

Арганізатары свята ”Купалле“ (”Александрыя збірае сяброў“) забяспечаць у рамках свята гандаль (у тым ліку і выязны) сувенірнай прадукцыяй, якая перамагла на конкурсе.