Конкурс журналістаў за найлепшае асвятленне фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» у СМІ
Працягваецца прыём прапаноў па кандыдатурах журналістаў аб заахвочванні за лепшае асвятленне, публікацыі, тэлерадыёсюжэт аб XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» у сродках масавай інфармацыі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 студзеня 2015 года: па кандыдатурах журналістаў беларускіх СМІ – у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Беларусь, 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11. Тэл. (017) 327-86-72), па кандыдатурах журналістаў замежных СМІ – у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (Рэспубліка Беларусь, 220030, г. Мінск, вул. Леніна, 19. Тэл. (017) 327-58-18). Матэрыялы прадстаўляюцца з паметкай «На заахвочванне за лепшае асвятленне, публікацыю, тэлерадыёсюжэт аб XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Падставай для ўдзелу рэдакцый, інфармацыйных агенцтваў, тэлерадыёкампаній і прэс-службаў з'яўляюцца:
заяўка, падпісаная кіраўніком і заверыная пячаткай установы;
публікацыі, матэрыялы па заяўленай намінацыі Конкурсу;
2-3 экзэмпляры заяўленага друкаванага СМІ з размешчанымі матэрыяламі, спасылка на размяшчэнне на афіцыйным сайце ўстановы;
лагатып СМІ ў электронным выглядзе;
фатаграфія журналіста ў электронным выглядзе.
Форма заахвочвання журналістаў за лепшае асвятленне фестывалю ў СМІ будзе вызначана пасля разгляду рабочай групай, у склад якой уваходзяць кіраўнік Міжнароднага прэс-цэнтра фестывалю Аркадзь Шульман, намеснік генеральнага дырэктара па рэкламе і сувязях з грамадскасцю ГУ
«Цэнтр культуры «Віцебск» Юлія Вайлунава-Шынкевіч, галоўны спецыяліст упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валянціна Мешчэрская.Узнагароджанне журналістаў за лепшае асвятленне фестывалю ў СМІ адбудзецца ў рамках адкрыцця Міжнароднага прэс-цэнтра на XXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў
«Славянскі базар у Віцебску».