Кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці за студзень-верасень выкананы на 101,2%

Консолидированный бюджет Витебской области за январь-сентябрь выполнен на 101,2%

За студзень-верасень 2015 года кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці выкананы на 101,2%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.

Па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года ў кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла Br12 трлн 387,8 млрд, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт - Br5 трлн 53 млрд, у мясцовы Br7 трлн 334,8 млрд. Усяго звыш плана паступіла Br152,2 млрд: рэспубліканскі бюджэт выкананы на 102,2% (перавыкананне - Br106,5 млрд), мясцовы - на 100,6% (дадаткова паступіла Br45,7 млрд).

Больш за 75% паступленняў бюджэту вобласці сфарміравана за кошт наступных даходных крыніц: падатку на дабаўленую вартасць (23,2%), падаходнага падатку (21,4%), акцызаў (16,7%), падатку на прыбытак (5,7%), падатку на нерухомасць (5%), дывідэндаў (2,8%), зямельнага падатку (2,1%).

Алена Ціханава, БелТА.