Канстанцін Мазуркевіч прадставіць Беларусь на дзіцячым песенным конкурсе на «Славянскім базары»

Канстанцін Мазуркевіч прадставіць Беларусь на XIX Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск". Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале АТН.

Канстанцін Мазуркевіч - пераможца рэспубліканскага нацыянальнага адбору, 13-гадовы вакаліст з Мінска. Першая конкурсная песня "Падзяка сэрца" атрымала максімальную колькасць балаў - 90.

Другое месца з разрывам у 9 балаў - у прадстаўніцы Брэста Сафіі Рустамавай. У топ-3 таксама ўвайшла магіляўчанка Анастасія Дмітрачкова.

Фінал адбору дзіцячага конкурсу адбыўся сёння ў Палацы культуры імя Максіма Горкага ў Барысаве і сабраў 10 юных вакалістаў.

БЕЛТА.