Канструктарскае бюро "Дысплей" пачало вырабляць ахоўныя экраны для медыкаў

Віцебскае ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплей" прыступіла да вырабу ахоўных экранаў для медыкаў.

На мінулым тыдні спецыялісты вырабілі некалькі прататыпаў. Іх аддалі на тэсціраванне віцебскім медыкам. Пасля заўваг медработнікаў канструкцыю дапрацавалі і пачалі вырабляць. "За дзень наша абсталяванне дазваляе вырабляць 150 шчыткоў. Матэрыялы ёсць, мы іх выкарыстоўваем у асноўнай вытворчасці. Але патрэба ў шчытках медустаноў расце, таму будзем яшчэ закупляць сыравіну", - адзначыў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства Сяргей Шчаглоў.

Цяпер у вытворчасці экранаў задзейнічаны два лазерныя станкі. Элементы мацавання зроблены з аргшкла, сам экран вырабляецца па тэхналогіі лазернай рэзкі. Прадпрыемства плануе падаваць дакументы на сертыфікацыю прадукцыі ў Мінздароўя. "Гэтае пытанне прапрацоўваем, каб як мага хутчэй яго вырашыць", - дадаў спецыяліст.

У Віцебску да распрацоўкі ахоўных шчыткоў прыступілі розныя кампаніі, у якіх ёсць лазерныя станкі, 3D-прынтэры. Прыватныя фірмы бясплатна развозяць гэтыя экраны па медустановах горада.

БЕЛТА.