Консул Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі мае намер садзейнічаць развіццю турызму і культурных сувязяў з Полацкім раёнам

Консул Латвийской Республики в Беларуси намерен содействовать развитию туризма и культурных связей с Полоцким районом

Консул Латвийскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя наведаў полацкі край з двухдзённым візітам, каб пазнаёміцца з яго славутасцямі, абмеркаваць перспектывы развіцця дзелавых і культурных сувязей.

На сустрэчы ў Полацкім райвыканкаме спадара консула прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч. Бакі пацвердзілі намер працягваць тую актыўнае супрацоўніцтва, якое ўстанавілася паміж рэгіёнамі Латвіі і Віцебшчынай, да яго спрыяюць і агульныя гістарычныя карані, і блізкае суседства, і імкненне людзей лепш пазнаць адзін аднаго.

У ходзе візіту Угіс Скуя наведаў аграэкасядзібу сялянска-фермерскай гаспадаркі «Каношы-агра», дзе ўдзельнічаў у абмеркаванні вынікаў рэалізацыі міжнароднага праекта «Bella Cuisine» і перспектыў развіцця кулінарнага турызму. Далей ён пабываў на выставе грашовых знакаў савецкай эпохі і ў прыватным музеі А. Пушкіна, на аграэкасядзібе «Лука» пазнаёміўся з побытам полацкай вёскі.

На наступны дзень да кіраўніка дыпмісіі далучылася дэлегацыя консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску. Увазе гасцей была прапанавана шырокая экскурсійная праграма з наведваннем гістарычнага цэнтра горада, Мастацкай галерэі, комплексу былой езуіцкай калегіі, Сафійскага сабора, Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, сувенірнай крамы «Горад майстроў». Завяршыўся дзень вечаровым анімацыйным прадстаўленнем на аграэкасядзібе «Гасіенда». Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Полацкі звяз» дэманстравалі фрагменты рыцарскіх баёў і агнявое шоу, прапаноўвалі пастраляць з лука, вывучыць танцы, паспрабаваць пачастункі, прыгатаваныя па сярэднявечных рэцэптах.

– Уражанні – найлепшыя. Былі вельмі рады больш даведацца пра гісторыю Полацка і рэгіёна. Велізарны дзякуй за гасціннасць і цудоўна падрыхтаваныя мерапрыемствы. Я пераканаўся, што ў нашай дружбы глыбокія карані, ад яе нельга адмаўляцца, – сказаў перад ад'ездам у Віцебск Угіс Скуя.

Спадар консул мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю турызму, плённых культурных сувязей, кантактаў паміж гарадскімі самакіраваннямі. Ужо вядзецца праца на будучае. Ёсць задумкі новых маршрутаў і праектаў, пра якія мы абавязкова раскажам нашым чытачам.

Ларыса Малашаня, «Віцебскія весці».