Канцэлярыя Латвіі ў Віцебску не будзе зачынена - консул М.Штэйна
23 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Консульства Латвіі ў Віцебску ў бліжэйшы час закрыта не будзе. Аб гэтым сёння заявіла журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, нядаўна назначаная консул Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Маргарыта Штэйна.
Дыпламат растлумачыла, што чуткі аб закрыцці консульства ўзніклі ў сувязі з публічным абмеркаваннем на камісіі Сойма па замежных справах меркаванага скарачэння бюджэту МЗС і ў сувязі з гэтым магчымага закрыцця гэтых органаў знешніх зносін у Беларусі і Расіі. "Я спадзяюся, што консульства ў Віцебску будзе працаваць", - падкрэсліла Маргарыта Штэйна.
Консул назначана ў Віцебск на 3 гады. На сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам яна абазначыла прыярытэтныя напрамкі дзейнасці консульства: развіццё адносін паміж самакіраваннямі раёнаў Віцебскай вобласці і Латвіі, садзейнічанне міжрэгіянальным кантактам у сферы культуры, адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу.
У Віцебскай вобласці заключана 14 пагадненняў паміж аблвыканкамам, раённымі і гарадскімі выканкамамі і рэгіёнамі Латвіі. З 1998 года некалькі раёнаў вобласці ўваходзяць у Еўрарэгіён "Азёрны край", які аб'ядноўвае таксама памежныя раёны Латвіі і Літвы. У межах Еўрарэгіёна з удзелам латвійскіх партнёраў рэалізавана 6 праектаў. З 2005 года Віцебская вобласць сумесна з Даўгаўпілскім раёнам Латвіі і графствам Готланд (Швецыя) рэалізуе сумесны праект у сферы турызму і культуры "Панарама Дзвіна/Даўгава". -0-