Кантрабанду цыгарэт на Br218,5 млн. у дзяржавы ЕС прадухілілі ў Верхнядзвінскім раёне
12 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кантрабанда цыгарэт на суму Br218,5 млн. у дзяржавы ЕС прадухілена сёння ў Верхнядзвінскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
У ноч з 11 на 12 верасня вайскоўцы Полацкага пагранатрада ў Верхнядзвінскім раёне ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікам воінскай часці Дзяржпагранкамітэта, ДАІ Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў, інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Наваполацка і АБЭП Наваполацка ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі затрымалі аўтамабіль ГАЗ-66 пры спробе кіроўцам загрузіць партыю цыгарэт у які праходзіў грузавы чыгуначны састаў паведамленнем Полацк-Даўгаўпілс. Як высветлілі праваахоўныя органы, для незаконнай перапраўкі праз беларуска-латвійскую мяжу ў Латвію прызначаўся 141 скрыня - 70,5 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Расіі, які пражывае ў Наваполацку.
Сума ацэнкі затрыманых цыгарэт склала Вr218,5 млн. Вядзецца разбіральніцтва па ўстанаўленні ўсіх асоб, датычных да дадзенага правапарушэння.-0-