Кантрабандысты спрабавалі пераслаць з Віцебска ў Ганконг больш за 4 кг бурштыну
З Віцебска ў Ганконг кантрабандысты спрабавалі адправіць больш за чатыры кілаграмы неапрацаванага бурштыну.
— Гэта былі два міжнародныя паштовыя адпраўленні. Тавар быў змешчаны ў маляўнічыя гаспадарчыя пакеты. Унутры іх знаходзіліся згорткі з папяровых сурвэтак, у якія і былі ўкладзены 62 і 86 аб'ектаў арганічнага паходжання, — кажа галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай працы Мінскай рэгіянальнай мытні Анастасія Валожынская. — Прычым у адным са кавалкаў неапрацаванага бурштыну нашы супрацоўнікі ўбачылі насякомае даўжынёй каля 20 мм. І ў тым, і ў іншым выпадку адпраўшчыкі — жыхары Віцебска — заявілі тавар як сувеніры.
Па папярэдняй ацэнцы, кошт бурштыну, выяўленага ў першым паштовым адпраўленні, склаў больш за 16 мільёнаў беларускіх рублёў, па другім праводзіцца экспертыза.
Па гэтых фактах мытня распачала адміністрацыйны працэс.