Канцэрт арганнай музыкі пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі
Канцэрт заслужанага артыста Расіі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Даніэля ЗАРЭЦКАГА адбудзецца 12 сакавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі.
Музыкант скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класах фартэпіяна (засл. арт. Расіі праф. Эдуард Базанаў) і аргана (нар. арт. Расіі праф. Ніна Аксенцян), а таксама аспірантуру Казанскай кансерваторыі (нар. арт. Расіі праф. Рубін Абдулін) і Музычнай акадэміі ім. Сібеліуса ў Хельсінкі, Фінляндыя (праф. Кары Юсіла).
Прымаў удзел у многіх майстар-класах у Заходняй Еўропе ў вядучых прафесараў (Гі Бовэ, Жан Гійу, Мары-Клер Ален, Харальд Фогель, Людгер Ламан, Піт Кі, Ён Лаўквік, Зігмунд Сатмары і многія іншыя).
Лаўрэат Адкрытага Усерасійскага конкурсу арганістаў 1991 г. (1-я прэмія), Міжнароднага конкурсу арганістаў у Германіі, дыпламант міжнародных конкурсаў арганістаў у Італіі і Фінляндыі.
Канцэртуе з 1986 г. Выступаў амаль ва ўсіх гарадах былога СССР, дзе ўстаноўлены органы. Удзельнічаў у многіх самых прэстыжных і вядомых арганных фестывалях у Заходняй Еўропе. Канцэрты Даніэля Зарэцкага неаднаразова трансліраваліся па радыё і тэлебачанні ў Расіі, Германіі, Швейцарыі, Даніі, Фінляндыі і Латвіі. Член журы шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў у Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Іспаніі, Люксембургу, Нідэрландах, Канадзе. Актыўна гастралюе практычна ва ўсіх краінах Еўропы (Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Францыя, Галандыя, Бельгія, Данія, Швецыя, Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Фінляндыя, Нарвегія, Люксембург, Польшча, Чэхія, Славакія, Ісландыя), а таксама ў ЗША, Ізраілі, Аўстраліі і – першым з расійскіх арганістаў – у Паўднёвай Амерыцы (Бразілія, Уругвай, Аргенціна).
Запісаў 7 кампакт-дыскаў. Галоўны кансультант шэрагу праектаў па будаўніцтве новых органаў і рэстаўрацыі гістарычных інструментаў у Расіі і за мяжой.
У 2000 годзе выканаў у цыкле канцэртаў усе арганныя творы І. С. Баха да 250-годдзя з дня смерці кампазітара.
З 1997 па 2007 г. працаваў у Вялікай зале Санкт-Пецярбургскай філармоніі. У 1996-2001 гг. выкладаў ігру на органе ў Спецыяльнай музычнай школе пры Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. З 2002 па 2007 г. - дацэнт Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі па класе аргана. З 2006 г. – прафесар кафедры аргана, клавесіна і карыльёна факультэта мастацтваў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2007-га – дацэнт кафедры аргана і клавесіна С.-Пецярбургскай кансерваторыі, з 2011 года – загадчык кафедры аргана і клавесіна. Шэраг вучняў Д.Зарэцкага - лаўрэаты міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў.
У праграме: І.С.Бах (да 330-годдзя з дня нараджэння). Токата і фуга мі-мажор; Тры харальныя фантазіі; Токата, адажыа і фуга до-мажор. Н.Брунс (да 350-годдзя з дня нараджэння). Прелюдия і фуга соль-мінор. С.Франк (да 125-годдзя з дня смерці). Андантино, Гераічная п'еса. Ж.Ален (да 75-годдзя з дня гібелі на фронце). Фантазія N2, Літаніі.
Кошт білета: 40 000 – 60 000 руб.; 20 000 руб. (для навучэнцаў і студэнтаў)