Канцэрт піяніста Уладзіслава Серпінскага пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі
Канцэрт фартэпіяннай музыкі пройдзе 20 сакавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі.
Уладзіслаў Сярпінскі – таленавіты малады піяніст і кампазітар, які, акрамя таго, з'яўляецца аўтарам філарманічнай праграмы для салістаў Віцебскай абласной філармоніі. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
На канцэрце Уладзіслава Сярпінскага галоўным героем будзе музыка ў яркіх, маляўнічых вобразах, створаных вядомымі кампазітарамі. А асноўная мэта – падзяліцца з гледачом вечнымі каштоўнасцямі мастацтва. Канцэрт разлічаны як на падрыхтаванага слухача, так і на неіскушанага, якому фартэпіяна можа прывіць любоў да класікі і інструментальнай музыкі. Гэта магчымасць пачуць гучанне эпохі, яе пульс, а таксама творчыя прасвятленні аўтараў. Гэта займальная і дзіўная гісторыя ад імя музыкі.
У праграме: Л. Ван Бетховен, М.Глінка, К.Дебюсі, С.Рахманінаў
Кошт білета: 40 000 – 60 000 руб.; 20 000 руб. (для навучэнцаў і студэнтаў)