Канцэрт пад адкрытым небам, майстар-класы і фэнтэзі-спектакль: у Полацку адзна4аць 1160-годдзе горада

У Полацку 27-29 мая на адкрытых і закрытых пляцоўках пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 1160-годдзю горада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

Святкаванне круглай даты пачнецца 27 мая. Экскурсіі і выставы можна будзе наведаць у розных музеях старажытнага горада. У гарадскім парку культуры і адпачынку будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, гандлёвыя кропкі, у тым ліку тыя, што рэалізуюць рамесныя вырабы, пройдуць і канцэртныя праграмы. Увечары ў Цэнтры культуры "Полацк" выступяць расійскія госці - тэатр танца "Спакуса" з Санкт-Пецярбурга з шоу пад дажджом. На плошчы Свабоды ў 21.00 можна будзе пачуць "Шэдэўры музычнага мастацтва ля сцен старажытнай Сафіі". Не толькі культурныя, але і спартыўныя мерапрыемствы чакаюцца ў гэты дзень. На стадыёне "Спартак" у таварыскай сустрэчы на ​​футбольным полі сустрэнуцца навучэнцы і выпускнікі Полацкай СДЮШАР №2, а перад ёй пройдзе майстар-клас па гэтым відзе спорту. Гімназія №1 ім. Ф. Скарыны правядзе шахматны турнір "Полацкая ладдзя".

Асноўныя святочныя мерапрыемствы і ўрачысты канцэрт адбудуцца 28 мая. Цэнтр Полацка ператворыцца ў вялікую забаўляльную зону для дзяцей і дарослых. А 11.00 па вуліцы Камуністычнай да плошчы Свабоды пройдзе шэсце працоўных калектываў. На цырымоніі адкрыцця свята "Полацк - тэрыторыя адзінства" ўзнагародзяць ганаровых грамадзян раёна, гледачоў таксама чакае яркае выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята". На плошчы Скарыны каля фантана будзе працаваць выязны турыстычны цэнтр, пройдзе маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма і адбудзецца канцэрт "У стылі рок". У гарадскім парку на беразе Заходняй Дзвіны паказальныя выступленні, у тым ліку на вадзе, прадставяць работнікі МНС. Сваю інтэрактыўную пляцоўку каля дзіцячай мастацкай школы разгорне Полацкі РАУС. Вулічныя музыкі, крэатыўныя фотазоны, пляцоўкі па ЗЛЖ дапоўняць святочны каларыт, а фальклорны фестываль "Варган" запрашае сяброў" адкрые сучаснікам, якімі песнямі напаўняўся горад шмат гадоў таму. Жадаючыя ўбачыць Полацк з вышыні птушынага палёту змогуць падняцца ў неба на паветраным шары. І яшчэ ў гэты дзень як маленькіх, так і дарослых палачан і гасцей горада чакае мноства актыўных гульняў, забаў, цікавых выступленняў артыстаў пад адкрытым небам.

Хареографічны фэнтэзі-спектакль "Белыя птахі" здзівіць гледачоў 29 мая. Пад скляпеннямі старажытнай Сафіі аматары арганнай музыкі змогуць атрымаць асалоду ад канцэрта Ксеніі Пагарэлай. У гарадскім парку будзе па-святочнаму весела, тут будуць працаваць атракцыёны, пройдуць фестывалі мыльных бурбалак, фарбаў і фаер-шоў.

Таксама 28-29 мая ў Полацку пройдзе літаратурны форум "Цэнтр Еўропы" з міжнародным удзелам. Яго ўдзельнікаў чакаюць майстар-класы па вершаскладанні, прозе, конкурсы сярод паэтаў і празаікаў, чытанне ўласных твораў у фармаце open-air, творчыя сустрэчы, кніжныя кірмашы і многае іншае.