Канцэртная зала «Віцебск» зачыняецца на рэканструкцыю да юбілейнага фестывалю «Славянскі базар».
29 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Канцэртная зала "Віцебск" - другая па значнасці пасля Летняга амфітэатра фестывальная пляцоўка "Славянскага базару" - закрываецца на рэканструкцыю ў пачатку снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.
Распараджэнне аб гэтым падпісана старшынёй Віцебскага гарвыканкама. Рабочую дакументацыю даручана вырабіць інстытуту "Віцебскграмадзянпраект", а да першай чаргі рамонтна-будаўнічых работ прыступіць камунальнае прадпрыемства "Капітальнае будаўніцтва Віцебска".
Работы будуць уключаць рэканструкцыю вялікай залы і падыходаў да яе, замену сцэнічнага афармлення і абсталявання, устаноўку новай сістэмы кандыцыянавання. З гарадскога бюджэту на старт рэканструкцыі выдзелена Br500 млн. Плануецца, што першая чарга работ завершыцца да юбілейнага ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - да ліпеня 2011 года.
Канцэртная зала "Віцебск" з'яўляецца філіялам цэнтра культуры "Віцебск". Яна размешчана ў найпрыгажэйшым месцы - на высокім беразе Віцьбы ў парку ім. Фрунзе. Глядзельная зала разлічана на 1150 месцаў, уключае ложы, партар. Танцавальная зала разлічана на 300 чалавек. -0-