Кааператары пазмагаюцца на галіновай спартакіядзе ў Віцебску
9 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. XXII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў спажывецкай кааперацыі адкрыецца 10 верасня ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза Ларыса Логеева.
Спартыўнае майстэрства пакажуць каманды-пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў з шасці абласных спажывецкіх таварыстваў і Белкаапсаюза – усяго каля 200 фізкультурнікаў. Камандам трэба будзе вызначыць лепшых у валейболе, у спаборніцтве атлетаў, у турніры па гіравым спорце, а таксама дартсе, шашках і шахматах.
Пераможцы будуць вызначаны як у камандным, так і ў асабістым заліках. Цырымонія ўручэння ўзнагарод і прызоў прызначана на 11 верасня.-0-