Кааператары Віцебскай вобласці выплацілі насельніцтву за здадзеныя агародніну і лясныя дары Br42,4 млрд.
9 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Кааператары Віцебскай вобласці за студзень-ліпень бягучага года выплацілі насельніцтву за здадзеную сельгаспрадукцыю і лясныя дары Br42,4 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка насельніцтва ўзрасла на 20%, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза Віктар Шуляк.
У бягучым сезоне нарыхтоўшчыкі сабралі 395 т чарніц, перавысіўшыш мінулагодні паказчык у чатыры разы, каля 16 т грыбоў, што больш за мінулагодні ў 3,7 раза. Насельніцтва пачало здаваць яблыкі і раннюю бульбу.
Як адзначыў Віктар Шуляк, росту аб'ёмаў нарыхтовак спрыяла не толькі ўраджайная на ягады і грыбы лета, але і вырашэнне арганізацыйных пытанняў нарыхтоўкі. Па-першае, з пачатку сезона былі значна павялічаны закупачныя цэны, па-другое, узрос штат нарыхтоўшчыкаў. Разам з 272 штатными работнікамі да закупак у насельніцтва прыцягнута 150 сезонных нарыхтоўшчыкаў з асабістым аўтатранспартам. Гэта дазваляе арганізаваць прыём ягад і грыбоў у насельніцтва прама ў лесе.
Спажыўкааператары цалкам задавальняюць заяўку ААТ "Віцебскі плодаагароднінны камбінат" на ягады для вытворчасці дзіцячага харчавання. Некаторая частка нарыхтаванага ідзе на іншыя перапрацоўчыя прадпрыемствы, аднак асноўная частка запасаў падвяргаецца глыбокай замарозцы і будзе экспартавана. Каля 80% замарожаных лясных дароў будзе прададзена ў Расію, Германію, Польшчу, краіны Балтыі. -0-