Карэя зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў
18 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне перапрацоўкі другасных рэсурсаў. Пра гэта заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Лі Юн Су, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах дыпламата, перспектыўнымі напрамкамі для супрацоўніцтва з'яўляюцца таксама сельская гаспадарка, лёгкая прамысловасць і іншыя сферы. Пры гэтым пасол лічыць Віцебскую вобласць адным з самых перспектыўных рэгіёнаў для развіцця адносін. Ён адзначыў, што вобласць мае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, тут добра развітая прамысловасць, а таксама з'яўляецца культурным цэнтрам Беларусі.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама таксама выказаў упэўненасць у магчымасцях больш шырокага нарошчвання ўзаемнага таваразвароту прадпрыемстваў рэгіёну з Карэяй. Так, толькі за 2008 год ён склаў $5,2 млн., павялічыўшыся з 2005 года амаль у 2,5 раза. Экспартныя пастаўкі за гэты перыяд выраслі ў тры разы, імпартныя - амаль у два. "Мы зацікаўлены ў рэалізацыі сумесNых праектаў у любой сферы", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.-0-