«Каралеву Студэнцтва-2022» выбралі ў Віцебску
– Па праве можна сказаць, што на Віцебшчыне самыя прыгожыя і таленавітыя дзяўчаты, кожная з якіх вартая перамогі, – адзначыў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.

Сёлета за галоўны тытул змагаліся шэсць творчых і грацыёзных удзельніц – прадстаўніц вышэйшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці: студэнткі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Анастасія Шадрычава і Яна Мажжарава; Ганна Іванова і Крысціна Філімоненка з ВДТУ; Анастасія Ляхоўская і Кацярына Кляшнёва з Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО». Доўгія і напружаныя рэпетыцыі не прайшлі дарма – гледачоў чакала эфектнае шоў. Кожная ўдзельніца паказала свае лепшыя якасці і талент: аратарскае майстэрства, камунікабельнасць, веданне правілаў этыкету, пачуццё гумару, грацыю, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.










Без тытулаў не засталіся і астатнія ўдзельніцы. Так, «Першай Віцэ-Каралевай Студэнцтва - 2022» стала Яна Мазжарава, «Другой Віцэ-Каралевай Студэнцтва - 2022» - Анастасія Ляхоўская.


Пераможцы прадставяць Віцебскую вобласць у фінале конкурсу грацыі і таленту «Каралева Студэнцтва Беларусі», які пройдзе ў маі ў Мінску.





Дарэчы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны камітэт БРСМ і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.



