Каралеву Вясну абяруць у Віцебску 12 сакавіка
11 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каралеву Вясну выберуць у Віцебску 12 сакавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка.
Штогадовы рэгіянальны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2010" адбудзецца ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У гэтым годзе за ганаровае званне будуць спаборнічаць 14 прадстаўніц пяці вышэйшых навучальных устаноў з абласнога цэнтра і Полацка. Чароўніцам-удзельніцам трэба будзе прадэманстраваць сваё ўменне трымацца на сцэне і мець зносіны з аўдыторыяй, камунікабельнасць, веданне правілаў этыкету, пачуццё гумару, грацыю, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артызм.
Па выніках выступленняў журы назаве Каралеву Вясну і дзвюх віцэ-міс, а таксама пераможцаў у намінацыях "Міс грацыя", "Міс абаяльнасць", "Міс артызм", "Міс творчасць", "Міс арыгінальнасць", "Міс індывідуальнасць", "Міс элегантнасць".
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння эстэтычнага выхавання моладзі, прапаганды студэнцкай творчасці, развіцця сувязяў паміж ВНУ. -0-