Навукова-практычная канферэнцыя ў Віцебску будзе прысвечана карэкцыйнай працы з непаўналетнімі
Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Правапарушальныя паводзіны непаўналетніх: прафілактыка і арганізацыя карэкцыйнай працы" будзе працаваць сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным інстытуце развіцця адукацыі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел педагогі ўсіх раёнаў вобласці, выкладчыкі і метадысты Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадстаўнікі медыцынскіх устаноў, грамадскіх арганізацый, праваслаўнай царквы, а таксама праваахоўнікі.
Асноўная мэта канферэнцыі – абмен псіхолага-педагагічным вопытам работы і аб'яднанне намаганняў педагагічных работнікаў вобласці ў сферы маральна-прававога выхавання, удасканаленне навукова-метадычнага суправаджэння.
У аргкамітэт канферэнцыі паступіла 50 дакладаў. На секцыйных пасяджэннях пойдзе размова аб сістэме работы па прафілактыцы правапарушальных дзеянняў навучэнцаў. Удзельнікі абмяркуюць методыку і практыку папярэджання асацыяльных паводзін непаўналетніх, а таксама ролю сацыякультурнага асяроддзя ў выхаванні маральнай і грамадзянскай самасвядомасці асобы.
Канферэнцыя праводзіцца з удзелам упраўлення адукацыі аблвыканкама, УУС Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай епархіі, абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, абласнога камітэта ГА "БРСМ", абласнога інстытута развіцця адукацыі.