«Касмічны» музей з'явіцца ў Віцебскай вобласці
Як паведаміла намеснік дырэктара
ўстановы адукацыі Святлана Канстанцінава, ідэя стварэння музея
нарадзілася пасля наведвання летась школы касманаўтам Алегам Арцем'евым,
чые бацькі жывуць у абласным цэнтры.
Наўкская — адна з нямногіх сельскіх школ Беларусі, дзе ёсць сучасны планетарый. Да таго ж дзейнічае гурток тэхнічнай творчасці, а галоўнае — тут працуюць закаханыя ў сваю справу энтузіясты. Сярод іх выдатны педагог і папулярызатар астраноміі з Віцебска Уладзімір Голубеў, які не толькі выкладае на кафедры агульнай фізікі і астраноміі ВДУ імя П. Машэрава, але і даўно займаецца са школьнікамі.
Для музея выдзелены вучэбны кабінет, які плануецца аформіць пры дапамозе студэнтаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава. Тут размесціцца некалькі тэматычных кампазіцый аб гісторыі асваення космасу, нашых земляках-касманаўтах.
Першы унікальны экспанат ужо ёсць – Алег Арцем'еў перадаў школьнікам адзін з механізмаў рухавіка касмічнага карабля, які пабываў у космасе. Педагогі таксама звярнуліся па дапамогу ў знакаміты Зорны гарадок у Расіі – навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына. Будуць рады ў Наўкскай школе і любой літаратуры, астранамічным прыборах, якімі захочуць поделіцца неабыякавыя віцябляне.
Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці».