Чырвоны Крыж арганізаваў у цэнтры Віцебска пункт па выратаванні ад спёкі

Красный Крест организовал в центре Витебска пост по спасению от жары
У Віцебску валанцёры Чырвонага Крыжа раздаюць мінакам пітную ваду, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Пост па выратаванні ад спёкі размяшчаецца ў цэнтры Віцебска, на прыпынку грамадскага транспарту "Плошча Свабоды" з боку Летняга амфітэатра. У самы сонечны час - з 12 да 14 гадзін - гараджане могуць атрымаць тут ваду, а ў выпадку, калі цеплавога ўдару пазбегнуць не ўдалося, - і першую дапамогу (усе валанцёры прайшлі спецыяльнае навучанне).

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама, гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў.

Алена Ціханава