Маляўнічую паляну фруктовых карцін і арт-аб'ектаў створаць у Полацку
У Полацку сёння ў Яблычны Спас створаць маляўнічую паляну фруктовых карцін і арт-аб'ектаў. Арганізатары праекта "Apple art" у Полацку прапануюць усім ахвотным пры дапамозе яблыкаў стварыць фруктовыя кампазіцыі, паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама. Яблычныя карціны і арт-аб'екты будуць упрыгожваць Полацк на працягу трох дзён, а фатаграфіі найлепшых твораў будуць перададзены ў Мастацкую галерэю горада.
У Полацку адбудзецца таксама шэраг іншых яблычных мерапрыемстваў: кулінары змогуць пакінуць свой запіс з рэцэптам у паваранай кнізе "Applerecipes", а садаводаў запрашаюць да ўдзелу ў "Садовым лікбезе", дзе будуць дадзены рэкамендацыі па вырошчванні, доглядзе, угнаенні і паліве пладовых дрэў, захоўванні пладоў і г.д. Пройдуць вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы "Apple holiday" са стральбой па яблыках, конкурсам на самае хуткае паяданне яблыкаў і выразанне самай доўгай яблычнай скарынкі і інш. Арганізатары праекта "Яблык і мастацтва" (супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, бібліятэкары, спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) правядуць гутаркі і лекцыі аб творчасці І.Хруцкага, арганізуюць мастацкі пленэр.
Мерапрыемства накіравана на духоўна-маральнае і эстэтычнае асветніцтва грамадства, адраджэнне традыцый святкавання свята Яблычнага Спаса, папулярызацыю самабытнай народнай творчасці і сельскагаспадарчай вытворчасці.
Алена Ціханава, БЕЛТА.