Хрэсны ход з абразом св. Марыі Магдаліны па тэрыторыі Тураўскай епархіі пройдзе 8-10 мая
23 красавіка, Гомель /Таццяна Бальгова - БЕЛТА/. Хрэсны ход з абразом святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны па тэрыторыі Тураўскай епархіі пройдзе 8-10 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў епархіі.
Хрэсны ход адбудзецца па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы, Блажэннейшага Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Уладзіміра. Ён пачнецца 6 мая з Бердзянскай епархіі і далей яго шлях пройдзе ў горадзе Залатаноша (Залатаношскі жаночы манастыр, Чаркаская епархія), у Чарнігаўскай епархіі (7-8 мая), Тураўскай (8-10 мая) і Віцебскай (10 мая). 11 мая абраз святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны прыбудзе ў Полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, дзе, як плануецца, будзе пакінуты на пастаяннае прабыванне.
Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна, адна з жон-міраносіц, удастоілася першай з людзей убачыць Васкрослага Госпада Іісуса Хрыста. З юнацтва яна пакутавала цяжкім недугам - бесаванне. Праз хваробу Марыі Магдаліны з'явілася слава Божая, сама ж яна здабыла вялікую дабрадзейнасць усялякага спадзявання на волю Божую і непахісную адданасць Іісусу Хрысту. Калі Гасподзь выгнаў з яе сем бесаў, яна, пакінуўшы ўсё, пайшла за Ім. Служачы Госпаду падчас Яго зямнога жыцця, яна жадала паслужыць Яму і пасля смерці. Васкрослы Хрыстос паслаў святую Марыю з весткай ад Яго да вучняў, і блажэнная жанчына, радасна, абвясціла апосталам аб убачаным - "Хрыстос уваскрос!".
Святая Марыя была пахавана ў Эфесе. У IX стагоддзі нетленныя мошчы святой былі перанесены з Эфеса ў Канстанцінопаль. Мяркуецца, што падчас крыжовых паходаў яны былі ўвезены ў Рым, дзе і спачывалі ў храме ў імя святога Іаана Латеранскага. Часткі святых мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны захоўваюцца ў манастырах Святой Гары Афон і ў Іерусаліме.-0-