Буйная партыя боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджана ў Віцебску
11 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Амаль 90 адзінак боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджана ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласнога УУС.
Выбухованебяспечныя прадметы выяўлены пры правядзенні земляных работ на пляцоўцы дома, які будуецца, па вуліцы Чакалава. Пры падрыхтоўцы катлавана будаўнікі натрапілі на металічныя прадметы, падобныя на снарады. Прыбылыя на месца спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы воінскай часці 5524 МУС устанавілі, што ў зямлі знаходзіліся авіяцыйныя бомбы "АА-8" савецкай вытворчасці ў зараджаным стане. Мяркуецца, што ў гады вайны тут знаходзіўся аэрадром з інфраструктурай, у тым ліку складамі боепрыпасаў, на адзін з якіх, верагодна, і натрапілі будаўнікі.
Боепрыпасы былі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-