Буйная партыя кантрабанднай адзежы і абутку затрымана на мяжы з Латвіяй

26 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Спроба кантрабанднага перапраўлення партыі адзення і абутку спынена на мяжы з Латвіяй, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко. Увечары 25 верасня на станцыі Бігосава ў Верхнядзвінскім раёне вайскоўцы Полацкага пагранатрада сумесна з прадстаўнікамі мытні ў грузавым саставе, які прыбыў з Латвійскай Рэспублікі, у вентыляцыйных шахтах цеплавоза выявілі схаваныя ад мытнага афармлення 27 цюкоў з адзеннем і абуткам агульнай вагой больш за 400 кг. Па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва. Цяпер мытныя службы раскрываюць цюкі, вядуць пералік і ацэнку тавараў. Па словах Дзяніса Глебко, на гэту працу можа пайсці некалькі дзён.-0-