Буйная партыя кантрабандных цыгарэт выяўлена ў вагонах з вуглём на станцыі Полацк

Крупная партия контрабандных сигарет обнаружена в вагонах с углем на станции Полоцк

Буйная партыя кантрабандных цыгарэт выяўлена ў вагонах з вуглём на станцыі Полацк, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.

На станцыю Полацк у пункт мытнага афармлення Наваполацкага мытнага паста Віцебскай мытні быў пастаўлены вагон з каменным вуглём, які рухаўся ў латвійскі горад Вентспілс з Расіі. Крыху пазней на гэтую ж станцыю прыбыў яшчэ адзін вагон з каменным вуглём, які рухаўся з Расіі ў Рыгу.

У выніку мытнага дагляду ўстаноўлена, што ў паўвагонах абодвух саставаў пад верхнім пластом вугалю на глыбіні 60-70 см перамяшчаюцца схаваныя ад мытнага кантролю і не заяўленыя ў таварасуправаджальных дакументах цыгарэты шасці найменняў вытворчасці Рэспублікі Беларусь, маркіраваныя акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Агульная колькасць цыгарэт у абодвух паўвагонах склала 14986 пачкаў. Кошт кантрабанды ацэнены ў Br70,8 млн. Акрамя таго, у паўвагоне выяўлена самаробная прылада сувязі. Тавар канфіскаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.