Буйная партыя марыхуаны канфіскавана ў віцябляніна

17 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя марыхуаны канфіскавана ў жыхара Віцебска, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.

На аўтадарозе Віцебск-Орша ў пасёлку Кастрычніцкі пад Віцебскам супрацоўнікамі міліцыі пры даглядзе аўтамабіля "Аўдзі" было выяўлена 4 кг нявысушанай марыхуаны. Кіроўца машыны, па сумяшчальніцтве ўладальнік грузу, 31-гадовы жыхар абласнога цэнтра затрыманы.

За незаконны абарот наркатычных сродкаў у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.-0-