Найбуйнейшы забаўляльна-гасцінічны комплекс пабудаваў расійскі інвестар у Дубровенскім раёне

Крупнейший развлекательно-гостиничный комплекс построил российский инвестор в Дубровенском районе
400 працоўных месцаў і зарплата ў 1300 рублёў – найбуйнейшы ў індустрыі забаў гасцінічны комплекс краіны адкрыўся сёння на 608 км аўтадарогі М1/Е30 Брэст - мяжа Расійскай Федэрацыі.

Інвестыцыйны дагавор – вынік плённага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у асобе Віцебскага аблвыканкама і кампаніі «БелРосТоргЗбыт».

Падрыхтоўчыя і праектныя работы былі пачаты ў першым квартале 2012 года. Сёння комплекс з забаўляльным цэнтрам і аўтастаянкой – гэта гасцініца на 42 нумары, аўтастаянка на 300 машына-месцаў, бар на 60 пасадачных месцаў, міні-бары – гульнявыя і спартыўныя.

Чаканы памер падатковых адлічэнняў у год складзе 3,2 млн рублёў. Комплекс, на будаўніцтва якога было затрачана 12 млн долараў, дазволіць павялічыць паток турыстаў у Дубровенскі раён і Беларусь у цэлым да 50 тыс. у год.  

Акрамя таго, ён мае эксклюзіўную канцэпцыю і дызайн у афармленні інтэр'ераў залаў, холаў і бараў, выкананых з высакаякасных матэрыялаў.

– Віцебская вобласць – унікальная па сваім месцазнаходжанні. Гэты праект – старт для прыцягнення прыватнага капіталу ў Дубровенскі раён і ў цэлым Віцебшчыну, – адзначыў падчас урачыстага адкрыцця старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – Прычым такога маштабу аб'ект пабудаваны не ў сталіцы, а ў Дубровенскім раёне. Дадзены комплекс – гэта, акрамя працоўных месцаў, падаткі ў бюджэт і развіццё сацыяльнай сферы.

У заключэнне Мікалай Мікалаевіч пажадаў узаемаразумення мясцовай улады і бізнесу.

"Віцебскія весці".