Буйную партыю кантрабандных цыгарэт затрымалі беларускія памежнікі
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйную партыю кантрабандных цыгарэт затрымалі беларускія памежнікі. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта.
У пункце пропуску "Бігасава-2" полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні пры кантролі аднаго з вагонаў грузавога саставу, які накіроўваецца ў Латвію, выявілі паліўны торф. На гэты груз у машыніста адсутнічалі суправаджальныя дакументы. Пры больш дбайным аглядзе ў пелетах з торфабрыкетам былі знойдзены тытунёвыя вырабы з расійскімі акцызнымі маркамі.
Усяго канфіскавана каля 250 тыс. пачкаў цыгарэт.-0-